Сустрэча з аматарамі паэзіі

Главное

IMG_0775 (Small)Мясцовыя паэты з аматарскага аб’яднання “Ветразь надзеі” нядаўна завіталі з сяброўскім візітам у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для адзінокіх састарэлых і інвалідаў у Баруны. Сустрэча ладзілася па ініцыятыве мясцовага бібліятэкара Людмілы Барун. Яна ж і распачала мерапрыемства ўступным словам пра ролю паэзіі, творчасць землякоў. А затым мясцовыя паэты чыталі вершы. Наведвальнікі ўстановы з задавальненнем слухалі творы пра каханне Святланы Цыўнель, дабрыню, бацькоўскі дом аўтара гэтых радкоў, маральныя каштоўнасці, гумарыстычныя – Данііла Валчка, пра веру ў Бога – Тэрэзы Крумплеўскай. Некаторыя вершы выклікамі слёзы ў слухачоў.
А затым слова ўзяла мясцовая паэтэса Марыя Бізня. Узнёслыя словы ўдзячнасці выказаў гасцям дырэктар установы У. Мажылоўскі.
Музычныя кампазіцыі ў час мерапрыемства гучалі ў выкананні В. Мажэйкі і жыхара аддзялення К. Ермалёнка.
На працягу сустрэчы панавала цёплая і душэўная атмасфера, як быццам разам сабраліся добрыя сябры.

Вольга Ляснеўская,
дырэктар ЦБС.
Фота аўтара.