І ўсё ж вабіць «халява»

Человек и закон

rybaЯк расказваюць старажылы, у ранейшыя часы ў перыяд нерасту рыбы ў храмах нават у званы не званілі, каб не распуджваць яе на нерасцілішчах. І ніхто не падумваў ставіць у гэты час сеткі. Хоць людзі вясной і галадалі, але думалі пра будучыню.
Цяпер жа, калі нават у нераставы перыяд дазволена аматарская лоўля, выязджаць на возера з сеткамі, так бы мовіць, не толькі супрацьпраўна, а і грэшна. Ды не, знайшліся 2 аматары, якія на воз. Недрава з сеткай трапілі ў рукі нашых інспектараў.
Ці ўзяць, да прыкладу, нарыхтоўку бярозавага соку. На старонках газеты намеснік начальніка райінспекцыі АЖ і РС В.Буда падрабязна растлумачыў, як, дзе і якім спосабам гэтым можна займацца. Толькі не ўсе да яго парад прыслухаліся. За незаконную нарыхтоўку «бярозавіка» да адказнасці прыцягнуты 2 чалавекі.
Усяго ж за І квартал бягучага года аддзелам аховы прыродных комплексаў ДПУ НП «Брасласкія азёры» ў ходзе 210 рэйдаў былі выяўлены 154 адміністрацыйныя парушэнні. З іх ліку 104 у сферы рыбалоўства, 45 — лесакарыстання і 5 — палявання.
У браканьераў адабрана 1,89 км сетак, 6 засмаржак, 2 капканы, 74 іншыя прылады. Знішчана адна незаконна ўзведзеная вышка.
Таксама выяўлена 82,6 м³ незаконна высечанай драўніны і 18 кг самавольна нарыхтаванага бярозавага соку. Без суправаджальных дакуметаў перавозілася 23,5 куб.м лесапрадукцыі.
На парушальнікаў за 3 месяцы накладзена штрафаў на суму 69,3 млн. руб., з якіх 32,9 мільёна ужо выплачаны. За нанясенне ўрону прыродзе штрафныя санкцыі склалі 29,9 мільёна руб., спагнана 17,3 млн. руб.
За незаконнае паляванне заведзена адна крымінальная справа. Канфіскаваны 2 ружжы і 35 кг мяса.

Іван Тышкевіч, начальнік ААПК нацпарка.