Па слядах ДТЗ

Человек и закон

1383569514_800_451Нягледзячы на значную прафілактычную работу і ўзмацненне пакарання за язду ў п’яным выглядзе, дарога па-ранейшаму застаецца небяспечнай зонай, і яшчэ хапае гора-вадзіцеляў, якім падабаецца экстрэмальная язда.
Думаю, многія памятаюць дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 2 лістапада мінулага года па вул. Дзяржынскага каля будынка Белдзяржстраха.
У той вечар аўтамабіль «BMV-X5», які рухаўся з хуткасцю 170 км/г, выехаў на сустрэчную паласу, знёс дзве светлавыя апоры, два дрэвы, пасля чаго перакуліўся. Да таго ж вадзіцель іншамаркі, жыхар г.п. Відзы, аказаў супрацоўнікам міліцыі актыўнае супраціўленне пры затрыманні.
І вось, як кажуць, усе кропкі над «і» пастаўлены.
Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектр АДАІ РАУС Уладзімір Лапко, віноўнік здарэння прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па трох пунктах. Першы пратакол складзены за адмову прахадзіць медыцынскі агляд, за што віноўнік пазбаўлены на тры гады права кіравання транспартным сродкам і аштрафаваны на 12 млн. 740 тыс. руб. Другі пратакол састаўлены за ўчыненае ДТЗ, па якіму віноўнік выплаціў штраф 1 млн. 40 тыс. руб., і трэці — за неспыненне аўтамабіля па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ, за што вадзіцель аштрафаваны на 1 млн. 300 тыс. руб.
Акрамя гэтага, за аказанаее супраціўленне супрацоўнікам міліцыі 17 лютага бягучага года віноўніку ДТЗ раённы суд вынес прыгавор па распачатай крымінальнай справе — адзін год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на год, паведаміў суддзя Аляксандр Сучок.

Алена Пятушка.