Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспублікі праводзіць акцыю

Главное

IMG_1157 (Small)Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспублікі праводзіць акцыю па папярэджванні пажараў і гібелі на іх людзей. У рамках яе ў актавай зале нацыянальнага парка адбылася сустрэча работнікаў узгаданай арганізацыі і філіяла Глыбоцкага МКК «Браслаўскі малаказавод» з начальнікам абласнога ўпраўлення МНС Васілём Чэканам.
Для прысутных былі паказаны два відэаролікі па пажарнай бяспецы, затым В. Чэкан расказаў пра абстаноўку з пажарамі ў вобласці і раёне, адказаў на пытанні прысутных.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.