Дзякуй, хлопчыкі!

Главное

32_uborka-territorij-ochistka-parkingov-zimoj-letПеравулак Турыстычны, на якім я жыву, часткова забудаваны паабапал вуліцы, а часткова да яго ўшчыльную падступае лясны масіў. Жыхары па меры сіл заўсёды імкнуцца прыбіраць паласу лесу насупраць дамоў, а вось глыбей — не заўсёды атрымліваецца.
Асабліва засмечанай пасля зімы бывае ўскраяк ля дарогі, якая праходзіць уздоўж агароджы турбазы «Браслаўскія азёры». Усё збіраліся з суседзямі падабрацца і там, ды часу няма. А на днях бачу: у лесе гуляюць хлопчыкі. Прапанавала ім замест таго, каб дарэмна траціць час, заняцца карыснай справай — падабраць смецце. І яны з энтузіазмам згадзіліся. Не прайшло і дзвюх гадзін, яе нашы юныя памочнікі сабралі ўвесь пластык, бутэлькі, іншае смецце.
А дапамагчы наводзіць парадак дапамаглі вучні другой школы Максім Лясовіч з 4 «Б», Іван Курыловіч з 5″А» і Кірыл Бялусь з 4 «В» класаў.
Дзякуй, хлопчыкі, вам за ваша старанне і любоў да прыроды.

Людміла Яроцкая, г. Браслаў.