Вучоба-трэнінг

Актуальное

IMG_0809 (Small)З набліжэннем выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў больш напружанай становіцца і работа выбарчых камісій. А з улікам таго, што з’яўляюцца няхай і невялікія, але ўсё ж такі рэгулярныя змяненні ў заканадаўстве, кожная наступная кампанія крыху адрозніваецца ад папярэдняй. Каб трымаць руку на пульсе, неабходна пастаянна ўдасканальваць свае веды ў гэтай сферы.
З гэтай нагоды ў мінулы чацвер у райвыканкаме прайшла вучоба-трэнінг па падрыхтоўцы да будучых выбараў. Арганізавалі яе раённая і акруговая выбарчыя камісіі, мэтавай жа аўдыторыяй былі старшыні ўчастковых камісій. Сярод разгледжаных пытанняў былі тыя, што тычацца падрыхтоўкі і арганізацыі работы ў перыяд датэрміновага галасавання, непасрэднай работы з выбаршчыкамі, удакладнення іх спісаў, абсталявання памяшканняў і многія іншыя.
Старшыні раённай і акруговай выбарчых камісій Алена Палягошка і Іна Мініна падрабязна растлумачылі прысутным патрабаванні і нюансы заканадаўства ў гэтай сферы, акрэслілі кола першачарговых спраў. Тэарэтычныя веды ўдзельнікі навучальнага мерапрыемства змаглі замацаваць падчас трэнінгаў. У рамках апошніх ім давялося на практыцы вырашаць нестандартныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць у ходзе галасавання і падвядзення яго вынікаў.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *