IMG_9152 (Small)

У госці да юбіляра

Власть и общество

IMG_9152 (Small)На мінулым тыдні адзначыў свой 90-гадовы юбілей жыхар аг. Відзы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Самуіл Якубоўскі. Павіншаваць яго і пажадаць бадзёрасці духу прыйшлі вучаніцы Відзаўскай сярэдняй школы ў прыгожых нацыянальных уборах разам з намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Ганнай Баліка. і настаўніцай музыкі Алінай Насыр
Сардэчныя словы падзякі за мірнае неба над галавой, шчырыя пажаданні здароўя, букет кветак ад дзяўчат расчулілі юбіляра да слёз, а песні ў выкананні Аліны Іванаўны пад акампанемент баяна дадалі радасны і святочны настрой.
Пражытыя дзесяцігоддзі ніяк не адбіліся на памяці юбіляра, і за кубачкам гарбаты з салодкімі прысмакамі ён з вялікім задавальненнем дзяліўся з гасцямі ўспамінамі свайго доўгага жыцця.
За плячама Самуіла Хасеньевіча вялікі і складаны жыццёвы шлях. Суровае ваеннае ліхалецце, цяжкія гады мірнага ўзнаўлення, смерць двух дарослых сыноў і любай жонкі. Шмат выпрабаванняў выпала на яго долю, але і сёння ён застаецца аптымістычным, вытрыманым і добразычлівымі чалавекам, які заўсёды рады гасцям, умее выслухаць, даць слушную параду.
Жыве С. Якубоўскі адзін, тым не менш у яго хаце заўсёды парадак і чысціня, кожная рэч знаходзіцца на сваім месцы. А нявестка Ганна Міхайлаўна кажа, што ён так смачна гатуе кашу, што пальчыкі абліжаш. У такім паважным узросце яшчэ пра зямлю вакол дома клапоціцца, сам агарод ускапае, градкі праполіць. Цікавіцца ветэран сусветнымі навінамі і падзеямі. Праўда, зрок пачаў падводзіць, затое ўвесь час ў доме ўключана радыё.
Безумоўна, 90-гадовы юбілей — значная і шаноўная дата. Аднак, нягледзячы на багаж пражытых гадоў, вочы Самуіла Хасеньевіча па-ранейшаму свецяцца бадзёрасцю і радасцю жыцця, а добры настрой і энергічнасць не пакідаюць яго ні на хвіліну.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.