Трайны сюрпрыз

Актуальное

dcbUfKtPlBQЖанчыне заўсёды прыемна атрымліваць падарункі, удвая – калі гэта адбываецца нечакана, і, мабыць, утрая, калі з рук мужчыны ў пагонах. Напярэдадні восьмага сакавіка аддзяленне ДАІ Браслаўскага РАУС традыцыйна ладзіла акцыю для жанчын. Інспектары спынялі аўтамабілі пад кіраваннем прадстаўніц чароўнай паловы чалавецтва, віншавалі тых з надыходзячым святам, жадалі добрай дарогі і зялёнага святла па жыцці і ўручалі ім невялічкія букеты цюльпанаў. Як і раней, кветкі для акцыі прадаставіў Ігар Мацеша, генеральны дырэктар ПГУП “ЭСТЭРА-Сэрвіс”, за што супрацоўнікі ДАІ яму вельмі ўдзячныя.
Усе без выключэння жанчыны шчыра дзякавалі інспектарам за сюрпрыз і ў адказ дарылі ім свае ўсмешкі. А грамадзянка Літвы, якой таксама давялося паўдзельнічаць у акцыі, сказала, што ў сваёй краіне пра такія падарункі ад інспектараў яна нават і не марыць.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *