OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Шчырыя суседзі — добрыя сябры

Международное сотрудничество

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУсім добра вядома, што шчырыя і добразычлівыя адносіны паміж суседзямі прыносяць толькі карысць і становяцца трывалым падмуркам для сяброўства. На працягу многіх гадоў такія ўзаемаадносіны звязваюць нашу Браслаўшчыну і Латвію ў розных сферах жыцця. Асабліва цеснае і плённае супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне культуры, дзе памежныя рэгіёны маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі, звычаямі і абрадамі сваіх суседзяў.
На адно з самых вясёлых свят вясны — Масленіцу — у Рэзэкнэ былі запрошаны самадзейныя артысты з Браслава. Акрамя народнага ансамбля «На панадворку» пад кіраўніцтвам Марыны Шыркевіч і народнага тэатра гульні «Лёлі» пад кіраўніцтвам Алены Котавай, якія прадстаўлялі Беларусь, сустракаць вясну ў латвійскі горад прыехалі мастацкія калектывы з Расіі і Украіны.
Забаўляльнае і доўгачаканае свята вясны, расказала дырэктар РДК Таццяна Кука, ладзілася ў гарадскім парку, дзе нашым артыстам прадаставілі галоўную пляцоўку. Больш за гадзіну са сваёй праграмай «Бывайце здаровы!» браслаўчане прыцягвалі да сябе ўвагу патрабавальных гледачоў. Прыгожыя і мілагучныя песні пра наш край на беларускай мове, якія натхнёна спяваў ансамбль «На панадворку», уносілі пяшчотны нацыянальны каларыт у свята на латвійскай зямлі. А забаўляльныя гульні браслаўскага фальклору і жартоўныя рэпрызы вясёлых персанажаў з тэатра «Лёлі» нікога не пакінулі раўнадушным. Як адзначыла Т. Кука, гледачы з вялікім задавальненнем выходзілі на сцэну, каб паўдзельнічаць у забавах разам з прыветнымі маладухамі Весялухай і Балбатухай і браслаўскай сваццяй. Ніхто з удзельнікаў не застаўся без сувеніра. Прыгожыя вырабы нашых мясцовых майстроў прыйшліся даспадобы латвійскім суседзям. А запрашэнне беларускіх артыстаў прыехаць на цудоўную і гасцінную Браслаўшчыну яны прымалі з радаснымі воклікамі.
Са шчырымі словамі ўдзячнасці гаспадары свята ўручылі браслаўчанам дыплом і традыцыйны латышскі салодкі пачастунак.
Цікава і весела прайшла Масленіца ў Рэзэкнэ, але надышоў час развітвацца. Як кажуць, у гасцях добра, а дома лепш. З добрым настроем, прыемнымі ўражаннямі і надзеяй на хуткую сустрэчу выправіліся нашы артысты ў зваротную дарогу.

Алена Пятушка.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.