Самавольства караецца законам

Актуальное

IMG_0144 (Small)Надыйшла вясна — самая пара нарыхтоўкі дроў на будучы ацяпляльны сезон. Так, кожны грамадзянін мае права запасціся драўнінным палівам, каб камфортна адчуваць сябе ў зімовую сцюжу. Толькі рабіць гэта трэба строга па законе. А з гэтым у нас, як сведчыць статыстыка, не ўсе ладзяць. Самавольныя высечкі дрэў не спыняюцца. Толькі за студзень гэтага года інспектарамі аддзела аховы прыродых рэсурсаў НП «Браслаўскія азёры», складзена 10 пратаколаў за такія дзеянні. У лютым жа выявілі яшчэ 14 парушальнікаў заканадаўства.
Такім чынам, толькі за 2 першыя месяцы гэтага года мы ліквідавалі 78,3 кубаметра незаконна высечанай драўніны. Агульны ж ўрон склаў 27 425 тыс. руб.
Хацеў бы звярнуць увагу нарыхтоўшчыкаў дроў і яшчэ на адзін аспект — правільнае запаўненне дакументаў на іх вывазку. За ўзгаданыя студзень і люты да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 7 чалавек, якія незаконна перавозілі 20 мкуб. драўніны. У гэтым ёсць і неадукаванасць леснікоў, якія афармляюць адпаведныя паперы. Таму прашу ўсіх нашых кліентаў пры афармленні дакументаў на вывазку дроў патрабаваць ад іх афармляючых роспіс на дакладнасць накладных. Такім чынам мы зможам зняць з вас адказнасць і перакласці яе на службовую асобу.
Іван Тышкевіч, начальнік аддзела аховы прыродных рэсурсаў НП «Браслаўскія азёры».

На здымку: вядзецца праверка па незаконнай высечцы. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *