gerbflag1

Пачынаецца галасаванне

Актуальное

gerbflag1Паважаныя выбаршчыкі, 23 сакавіка адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. Спісы грамадзян, што маюць права ўдзельнічаць у гэтым важным палітычным мерапрыемстве, састаўлены і з 8 сакавіка прадстаўлены ўчастковымі выбарчымі камісіямі на ўчастках для галасавання для азнаямлення. У спісы ўключаны грамадзяне Беларусі, якім споўнілася 18 год, і Расійскай федэрацыі, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання.
Калі выбаршчыкі пасяліліся на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання пасля 8 сакавіка, а таксама тыя, хто па нейкай прычыне не трапіў у спіс, то ўносяцца ў яго дадаткова.
З 18 сакавіка пачынаецца датэрміновае галасаванне, таму ўчастковыя выбарчыя камісіі з гэтага часу будуць працаваць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Прагаласаваць датэрмінова могуць выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці зрабіць гэта 23 сакавіка. Прычым афіцыйнага пацверджэння прычын не трэба.
Таксама выбаршчыкі, якія па стане здароўя ці іншых прычынах не могуць 23 сакавіка прыйсці ў памяшканне для галасавання, могуць у любы зручны час пісьмова ці вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую выбарчую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы іх знаходжання, у дзень асноўнага галасавання — да 18 гадзін.
Перадаць ва ўчастковую камісію такую просьбу могуць і родныя выбаршчыка, яго суседзі, іншыя асобы.
У дзень асноўнага галасавання ўчастковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін. Кожны выбаршчык галасуе за кандыдатаў у дэпутаты асабіста. Бюлетэнь выдаецца яму на падставе пададзенага пашпарта, вадзіцельскага пасведчання, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсіённага пасведчання (пры наяўнасць фатаграфіі), службовага пасведчання дзяржаўнага служачага, даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), студэнцкага білета, віда на жыхарства (для грамадзян Расіі).
Калі выбаршчык палічыць, што пры запаўненні бюлетэняў памыліўся, то можа звярнуцца да члена камісіі з просьбай выдаць яму новы бюлетэнь замест сапсаванага.
Ад імя акруговай выбарчай камісіі заклікаю вас, паважаныя выбаршчыкі, прыняць актыўны ўдзел у гэтай значнай палітычнай падзеі.

Іна Мініна, старшыня акруговай выбарчай камісіі па Браслаўскай выбарчай акрузе № 2.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.