чугун(1)

Калі адключаць батарэі?

Спрашивайте-отвечаем

чугун(1)Рашэнне пра адключэнне ацяплення прымаецца мясцовай уладай на падставе доўгатэрміновага мэтэапрагнозу, паведаміў намеснік дырэктара КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» па цеплаэнергетыцы Міхаіл Басюк. Гэта значыць, калі сёння цёпла, а заўтра пахаладае, батарэі ў кватэрах зноў стануць цяплейшымі.
Канчаткова падача цяпла прыпыняецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён трымаецца ад плюс 8 градусаў і вышэй. Гэту норму ўстанавілі летась: дагэтуль падставай для адключэння ацяплення з’яўлялася захаванне такой тэмпературнай нормы цягам пяці дзён.
Спачатку батарэі перастануць грэць у грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах, пасля падачу цяпла перакрыюць у жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, і толькі потым — у дзіцячыя дашкольныя, школьныя лячэбна-прафілактычныя, сацыяльныя ўстановы.
Тым не менш, адзначыў М. Басюк, да 1 мая кацельні ЖКГ будуць знаходзіцца ў рэжыме чакання і пры раптоўным пахаладанні за тры гадзіны зноў запусцяць цяпло ў нашы кватэры.
Але ж будзем спадзявацца, што вясна своечасова ўступіць у свае правы, і мы зможам атрымліваць асалоду ад сонечнага цяпла.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.