Изображение 012 (Small)

ДіМ партал сустракаў гасцей

Актуальное

Изображение 012 (Small)Педагогі цэнтра дзяцей і моладзі ўмеюць знайсці падыходы, каб дзеці ахвотна прыходзілі ва ўстанову. Выстаўкі, цікавыя мерапрыемствы, творчыя майстэрні, карысныя сустрэчы, акцыі і многае іншае ладзяцца тут амаль кожны дзень. Таму ў ЦДМ заўсёды гучаць вясёлыя дзіцячыя галасы.
Вось і нядаўна ва ўстанове ўпершыню адбылася цікавая і змястоўная падзея пад назвай “ДіМ партал”. Гэта зусім новая форма правядзення вольнага часу дзяцей, якая ладзілася ў ЦДМ упершыню. Іншымі словамі, гэта шэраг мерапрыемстваў, якія аб’яднаны адной загадзя вызначанай тэмай і праводзяцца на працягу ўсяго дня.
Тэма першага “ДіМ партала” была абрана невыпадкова. Зіма хоць і неахвотна, але ўсё ж такі здае свае паўнамоцтвы, а прыгажуня вясна імкліва папярэджвае нас пра сваё хуткае з’яўленне. Таму і мерапрыемства прайшло пад тэматыкай “Новы сезон”.
З раніцы да самага вечара дзверы цэнтра былі адчынены для дзяцей і моладзі горада і раёна. Першай значнай падзеяй у рамках “ДіМ партала” стала адкрыццё выстаўкі “Папяровая фантазія”. Яна ўвабрала ў сябе вялікую колькасць кветкавых кампазіцый неверагоднай прыгажосці. На працягу ўсяго дня праводзіліся інфармацыйныя гадзіны для вучняў пачатковых класаў школ, працавала мастацкая студыя “Мазаіка”, тэатральная — “Сонейка”, творчыя майстэрні “Флора” і ”Рукадзелле”, а педагогі цэнтра дзяцей і моладзі праводзілі майстар-класы для дзяцей. Жадаючыя змаглі прыняць удзел у камп’ютарным турніры, а для тых, хто любіць танцаваць, дзейнічала адкрытая танцавальная пляцоўка “Крок наперад”.
За дзень ДіМ партал цэнтра дзяцей і моладзі наведалі больш за 100 школьнікаў, кожны з якіх атрымаў задавальненне і шмат станоўчых эмоцый. Новая форма работы з дзецьмі апраўдала ўсе чаканні. Таму, будзем спадзявацца, першы “ДіМ партал” не стане апошнім.

Таццяна Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.