Гадзіна Зямлі

Главное

32221300139565695529 сакавіка, з 20.30 да 21.30 гадзін Беларусь далучыцца да буйнейшай экалагічнай акцыі, назва якой вынесена ў загаловак гэтага артыкула. У гарадах патушаць падсветку будынкаў, будуць праведзены акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змянення клімату. Ініцыятар яе ў Беларусі — таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная Сетка» падтрымліваюць якое Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамент па энергаэфектыўнасці РБ.
Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, каб 29 сакавіка на адну гадзіну ва ўказаны вышэй час адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома і на рабоце. Галоўны ж матыў такога дзейства ў тым, каб беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў сталі звычайнай справай.
У Мінску на гадзіну будзе выключана падсветка праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, ГУМа, гандлёвага цэнтра «Сталіца», універсітэтаў.
Штогадовая акцыя «Гадзіна Зямлі» арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды і праводзіцца з 2007 года. Яна праходзіць ва ўсім свеце і ахоплівае больш за 7 000 гарадоў.
Выключаючы святло, мільёны людзей тым самым дэманструюць свае неабыякавыя адносіны да небяспечных змяненняў клімату.
Далучымся да акцыі!

Соф’я Александровіч, вядучы спецыяліст РІПР і АНА.