Месячнік збору другасных рэсурсаў

Главное

imagesЗ 15 сакавіка па 15 красавіка ў раёне праводзіцца месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў — макулатуры, шклабою, палімерных адыходаў.
Здаць другасную сыравіну магчыма ў пастаянна дзеючых магазінах сустрэчнага продажу Браслаўскага райпа: у райцэнтры ў магазіне на старым рынку, у г.п. Відзы — па вул. Куйбышава, у агр. Ахрэмаўцы — побач з харчовым магазінам. У сельскай мясцовасці другасную сыравіну закупляюць усе магазіны тавараў паўсядзённага попыту райпа.
Падчас месячніка Браслаўскім райпа з 22 па 29 сакавіка будзе арганізаваны і дадатковы збор другасных матэрыяльных рэсурсаў у насельніцтва г. Браслава па наступным графіку:
— ля магазіна «Бярэжжа» па вул. Кастрычніка — з 9.30 да 10.40;
— ля тарнага магазіна па вул. Юбілейнай — з 11.00 да 12.20;
— ля магазіна «Івушка» па вул. Слабодскай — з 12.30 да 13.40;
— ля магазіна «Ветразь» па вул. Цаглянай — з 14.00 да 15.10;
— ля магазіна «Турыст» па вул. Набярэжнай — з 15.30 да 16.10;
— ля магазіна нацпарка па вул. Дачнай — з 16.30 да 17.00;
За здадзеную сыравіну па месцы яе прыёму будзе здзяйсняцца наяўны разлік па цане за 1 кг: макулатуры — 600 руб., шклабою — 500 руб., палімерных адыходаў — 1000 руб.
Звяртаем увагу насельніцтва Браслава, якое жыве ў мікрараёне шматпавярховай жылой забудовы, дзе ёсць кантэйнерныя пляцоўкі для збору камунальных бытавых адыходаў, што ў жоўтыя кантэйнеры неабходна скідваць пластык, шкло і макулатуру. У шэрыя кантэйнеры — толькі шкло, а ў зялёнага колеру — усе бытавыя адыходы.
Акцэнтуем увагу на тое, што раздзельны збор бытавых адыходаў дазваляе эканоміць бюджэтныя сродкі раёна.
Арганізацыям падчас месячніка таксама неабходна актывізаваць работу па нарыхтоўцы другасных рэсурсаў.

Аддзел ЖКГ і эканомікі райвыканкама.