Зноў парушэнні на мяжы

Государственная пограничная политика

pvНядаўна полацкімі пагранічнікамі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі ў Браслаўскім раёне ў 2,5 кіламетра ад мяжы былі знойдзены 15 корабаў цыгарэт. Груз быў старанна ўпакаваны ў цэлафан і прызначаўся для далейшай перапраўкі ў суседнюю Латвію.
Цыгарэты марак “Прэм’ер” і “NZ”, ацэненыя на суму 55 650 000 рублёў, перададзены ў мытню. Зараз праводзіцца пошук і ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да гэтай схованкі.
А літаральна некалькі дзён таму назад полацкія пагранічнікі спынілі спробу прарыву праз латвійска-беларускую мяжу ў пункце пропуску “Урбаны”.
Грамадзянін Беларусі, які не завяршыў афармленне ў латвійскім пункце пропуску “Сілене”, знёс шлагбаум і на вялікай хуткасці паімчаўся на сваёй “Аўдзі А-6” у накірунку беларускай мяжы.
Заўважыўшы аўтамабіль, што набліжаўся ў іх бок, супрацоўнікі пагранічнай службы Беларусі развярнулі спецыяльныя сродкі вымушанага прыпынку. Парушальнік, як толькі заўважыў гэта, рэзка знізіў хуткасць і спыніў свой транспартны сродак у некалькіх метрах ад беларускага пункта пропуску.
Хутка аўтамабіль быў блакіраваны, а вадзіцель затрыманы. Падчас спецагляду не было выяўлена прадметаў, забароненых да перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу. Чаму ж тады вадзіцель стаў уцякаць? Па гэтым факце высвятляюцца ўсе абставіны. Вадзіцель затрыманы, а яго аўтамабіль знаходзіцца на спецстаянцы для затрыманага транспарту.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.