Трымаеш сабаку ці ката — зарэгіструй

Главное

bcb5aca6628c26bf8c3d20bcb13f8435На старонках «Браслаўскай звязды» неаднаразова ўзнімалася праблема пра бадзяжных сабак у горадзе, выгуле хатніх пітомцаў без павадкоў і наморднікаў, падкармліванне катоў ля пад’ездаў жылых дамоў.
Урэшце гэтым пытаннем зацікавіліся і адпаведныя службы. Як паведаміў аўтару гэтых радкоў начальнік участка добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі горада ЖКГ Станіслаў Галіцкі, у арганізацыі створана спецыяльная камісія, якая надзелена юрыдычнымі паўнамоцтвамі накладваць на гаспадароў незарэгістраваных у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам катоў і сабак адміністрацыйнае спагнанне.
У бліжэйшы тэрмін усе ўладальнікі чатырохногіх сяброў павінны зарэгістраваць іх у ЖКГ. Рэгістрацыя праводзіцца кругласутачна ў цэнтральнай дыспетчарскай службе па в. Кастрычніка, 11.
Пасля працэдуры на кожную жывёліну выдаецца спецыяльны жэтон і дакумент. За незарэгістраваных хатніх пітомцаў будуць накладвацца штрафы.
Створаная камісія ладзіць самы пільны кантроль за арганізацыяй выгулу сабак. Ён павінен праводзіцца толькі ў спецыяльна выдзеленых для гэтага месцах — у раёне ветлячэбніцы і воз. Святцо.
Па словах С. Галіцкага, гэта не проста разавая аперацыя. Кантроль за захаваннем правілаў утрымання хатняй жывёлы больш не будзе выпадаць з поля зроку камунальнікаў і іншых службаў.
Таму варта чым выпусціць на прагулку свайго сабаку ці ката, варта задумацца пра наступствы.

Аляксандр Азевіч.