Экалогія вачамі дзяцей

Главное

IMG_0536 (Small)Завяршыўся першы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку. Яго штогод арганізуе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ. Праводзіцца конкурс сярод дзяцей у тры этапы ў дзвюх узроставых групах — ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў. Такім чынам арганізатары даюць магчымасць самым маленькім грамадзянам нашай адлюстраваць сродкамі мастацтва сваё бачанне навакольнага асяроддзя і яго аховы.
Ніколі не застаецца ў баку ад праводзіміга мерапрыемства і Браслаўская інспекцыя прыродных рэсурсаў. Сёлетні першы этап сабраў самую вялікую колькасць малюнкаў за апошнія гады. З дзіцячых садкоў было пададзена 16 работ, а старэйшыя дзеці даслалі іх яшчэ 39. Вельмі радуе, што амаль з кожнай школы прыбылі малюнкі, што вельмі радуе. Дзеці малявалі фарбамі, алоўкамі, рабілі аплікацыі. І ўсе дзіцячыя творы радавалі вока, таму раённаму журы было нялёгка вызначыцца з пераможцамі. У выніку было прынята рашэнне адправіць на другі тур у вобласць 4 малюнкі самых маленькіх мастакоў і 5 – старэйшай узроставай групы.
Такім чынам, ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў пераможцамі сталі Ягор Акуліч (4 гады) з Браслаўскай пачатковай школы – дзіцячы сад, Святлана Крывель (5 гадоў) з Вайнюнскага дзіцячага сада і Арцём Шарак (5 гадоў) з Друеўскага дзіцячага сада. Трэцяе месца журы прысудзіла Аліне Станкевіч (5 гадоў) з Іказненскага школы – сада.
У старэйшай жа ўзроставай групе журы прыняло рашэнне накіраваць на абласны конкурс адразу 5 малюнкаў, бо яны вартыя таго, каб прадстаўляць творчасць нашых дзяцей на гэтым экалагічным форуме.
Два першыя месцы былі прысуджаны Юлі Мацейка (9 гадоў) з Браслаўскай пачатковай школы – сада і, Каці Арцёмавай (10 гадоў) з гімназіі. Два другія аддадзены творам Сяргея Шакеля (8 гадоў) з Быстрамаўскай школы — ада і Каці Дударонак з СШ №2 (9 гадоў). Трэцяе месца пысудзілі Ягору Данілевічу з Урбанскай школы – сада.
Такім чынам, аж дзевяць малюнкаў нашых юных эколагаў адпраўлены на другі тур спаборніцтва ў Віцебск. Будзем спадзявацца, што маленькія мастакі змогуць заваяваць увагу журы і там.

На здымку: раённае журы за адборам лепшых работ.
Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.