Прырода — агульная каштоўнасць

Главное

1 Совещание Даугавпилс (Small)У лютым у Даўгаўпілсе адбыўся семінар па метадалогіі планаў кіравання трансгранічнай асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыяй «Аўгшдаўгава — Браслаўскія азёры».
Гэтая сустрэча была арганізавана паводле рэалізацыі праекта LLB-2-258 «Стварэнне трансгранічнай асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыі «Аўгшдаўгава — Браслаўскія азёры» і фарміраванне перадумоў для кіравання адзінай тэрыторыяй», праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь», рэалізуемай у рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства. Фінансаванне сумеснага праекта ў памеры 251,9 тыс. еўра (2813, 7 млн. бел. руб.) ажыццяўляецца за кошт сродкаў Еўрапейскага саюза, а таксама сафінансуецца ўдзельнікамі праекта.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі агенцтва па ахове прыроды Латвіі, Даўгаўпілскай краявой думы, навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах і нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». Адкрыла паседжанне Анда Зэйзэ, дырэктар Латгальскай рэгіянальнай адміністрацыі агенцтва аховы прыроды Латвіі, якая шчыра павітала ўдзельнікаў семінара і расказала пра бягучыя і перспектыўныя накірункі ў рабоце.
У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны практычныя пытанні распрацоўкі планаў кіравання ў Беларусі і Латвіі, а таксама ўдзельнікі сустрэчы выпрацавалі агульную метадалогію для распрацоўкі ўзгодненага плана кіравання трансгранічнай ахоўваемай тэрыторыяй. Абедзве краіны ўжо маюць сваю ўласную метадалогію, але яны павінны быць адаптаваны для трансгранічнай асабліва ахоўваемай тэрыторыі «Аўгшдаўгава — Браслаўскія азёры» з улікам ужо існуючых нацыянальных сістэм кіравання.
Акрамя таго, у семінары прынялі ўдзел эксперты і кансультанты з дзвюх краін у галіне заалагічных і батанічных даследаванняў, а таксама эксперты ў галіне картаграфіі. Яны абмеркавалі пытанні па састаўленні агульнага спіса відаў жывёл і сасудзістых раслін, якія патрабуюць увагі і аховы ў межах трансгранічнай ахоўваемай тэрыторыі, а таксама пытанні сумеснага абследавання тэрыторыі ў час палявых даследаванняў.

Валерый Міцюн,

вядучы навуковы супрацоўнік
НП «Браслаўскія азёры».2 Совещание Даугавпилс (Анда Зейзе) (Small) 5 Три Логотипа Программы мой