nastjaljalja

Ёсць шанс запаліць сваю зорку

Актуальное

nastjaljaljaДругі нацыянальны тэлеканал абвясціў пра падрыхтоўку Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2014”. Цікава, што ў гэтым годзе арганізатары маштабнага праекта вырашылі пашырыць яго фармат і арганізаваць тры шоу – “Міс Беларусь-2014”, “Місіс Беларусь-2014” і “Містэр Беларусь-2014”.
У адборачных турах конкурсу “Міс Беларусь-2014” могуць прымаць удзел дзяўчаты да 24 гадоў, якія не маюць дзяцей і не былі ў шлюбе, маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна жывуць на тэрыторыі краіны (незалежна ад месца вучобы і работы), ростам не менш за 175 см.
Да ўдзелу не дапускаюцца ўладальніцы тытулу “Міс Беларусь” і пераможніцы ў намінацыях папярэдніх нацыянальных конкурсаў.
У конкурсе “Місіс Беларусь-2014” могуць прыняць удзел жанчыны, не маладзей за 18 гадоў, якія маюць сям’ю, дзяцей, грамадзянства Рэспублікі Беларусь і рост не менш за 175 см.
Рост, узрост, грамадзянства таксама маюць значэнне для ўдзельнікаў адборачных тураў мужчынскага конкурсу “Містэр Беларусь-2014” – рост не менш за 178 см, узрост – 18-30 гадоў.
Асобы, якія маюць адносіны да фота і відэаматэрыялаў, якія носяць эратычны альбо парнаграфічны характар, на адборачныя туры не дапускаюцца.
Самі адборачныя туры адбудуцца 14, 15 і 16 лютага з 10 гадзін па адрасе г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4 (Нацыянальная школа прыгажосці).
Прадстаўніцы Віцебскай вобласці неаднойчы перамагалі ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці. У 2004 годзе палачанка Вольга Антропава атрымала карону “Міс Беларусь”. У 2008 годзе ўладальніцай гэтага ганаровага тытулу стала ўраджэнка Лепельскага раёна Вольга Хіжанкова. Выходзілі нашы зямлячкі пераможцамі і ў намінацыях “Міс Зачараванне”, “Міс спорт”, “Міс Дружба”, “Міс Дабрачыннасць” і “Міс Творчасць”. Так што ёсць шанс запаліць сваю зорку ў многіх маладых людзей Прыдзвінскага краю.
Калі ў вас з’явіліся дадатковыя пытанні наконт удзелу ў адборачных турах, тэлефануйце 8-0212-37-31-42 (Галіна Аляксандраўна).

Святлана Валодзіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.