d46854ca35

Вынікі раённага спаборніцтва за 2013 год

Общество

d46854ca35Вынікі раённага спаборніцтва за 2013 год

Браслаўскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў падвялі вынікі штогадовага раённага конкурсу сярод працоўных калектываў, асобных работнікаў, органаў мясцовага самакіравання і зацвердзілі пераможцаў у наступных намінацыях:

Органы мясцовага самакіравання

Мяжанскі сельскі Савет дэпутатаў у намінацыі “Лепшы Савет дэпутатаў”.

У намінацыі “Лепшы старэйшына”: Аляксандра Ягоранкава, старэйшына аграгарадка Далёкія Далёкаўскага сельсавета, – 1 месца;

Аліна Забароўская, старэйшына в.Завер’е Слабодкаўскага сельсавета, – 2 месца;

Марыя Бурлакова, старэйшына в.Пакульня Відзаўскага сельсавета, – 3 месца.

Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі

СВК “Маяк Браслаўскі” – 1 месца;

другое месца вырашана не прысуджваць.

Вытворчасць мяса

ААТ “Агравідзы” – 1 месца;

другое месца вырашана не прысуджваць.

Вытворчасць кармоў

ААТ “Друйскі”;

другое месца вырашана не прысуджваць.

У намінацыях “Вытворчасць і продаж збожжа”, “Вытворчасць малака”, “Аднаўленне статка буйной рагатай жывёлы” ні першыя, ні другія месцы вырашана не прысуджваць.

Прамысловасць

Браслаўскі хлебазавод.

Гандаль

Магазін №1 “Ветразь” райпа – сярод гарадскіх магазінаў;

магазін №59 “Прадукты” райпа (агр.Ахрэмаўцы) – сярод сельскіх магазінаў;

магазін “Віталіч” ПГУП “Віталіч-Торг” – сярод магазінаў індывідуальных прадпрымальнікаў і суб’ектаў гаспадарання без ведамаснай падначаленасці.

Будаўніцтва, камунальная і дарожная гаспадарка

ДП “Браслаў-камунальнік”.

Транспарт, сувязь, сфера абслугоўвання раёна

Браслаўскі раённы вузел электрасувязі.

Школы

Браслаўская гімназія – сярод сярэдніх агульна — адукацыйных школ;

Быстрамаўская ДСБШ – сярод базавых агульна — адукацыйных школ.

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы

Друйскі дзіцячы сад.

Установы медыцыны

Тэрапеўтычнае аддзяленне ЦРБ – сярод стацыянарных аддзяленняў;

Далёкаўскі ФАП – сярод сельскіх устаноў аховы здароўя.

Установы культуры

Браслаўская дзіцячая бібліятэка – сярод гарадскіх устаноў культуры;

Друйскі сельскі клуб – сярод сельскіх устаноў культуры.

Ахова працы

Філіял “Браслаўскі” ААТ “Глыбоцкі МКК” – 1 месца сярод арганізацый вытворчай сферы;

філіял “Браслаўрыба” ААТ “Глыбоцкі МКК” – 2 месца;

ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” – 1 месца сярод арганізацый невытворчай сферы;

СШ №1 імя А.М.Жданава – 2 месца.

Лепшыя па прафесіі

Кіраўнік сельскагаспадарчага і перапрацоўчага прадпрыемства – Рамуальд Шукель, старшыня СВК “Маяк Браслаўскі”;

кіраўнік прадпрыемства, установы – Сяргей Аліхвер, дырэктар дома-інтэрната для састарэлых;

аграном – Аліна Зайкоўская, галоўны аграном КУСП “Відзаўскі”;

спецыяліст зоатэхнічнай ці ветэрынарнай службы – Таццяна Жахоўская, загадчыца фермы ААТ “Друйскі”;

інжынер – Генрых Крывель, выконваючы абавязкі галоўнага інжынера ААТ “Агравідзы”;

аператар машыннага даення – Ірэна Мацеша, аператар машыннага даення СВК “Маяк Браслаўскі”;

аператар па вырошчванні свіней – Бажэна Цясюль, аператар цэха атрымання парасят свінакомплексу СВК “Маяк Браслаўскі”;

аператар па дарошчванні і адкорме БРЖ – Інта Мамзелева, заатэхнік комплексу             ААТ “Агравідзы”;

тэхнік-асемянатар – Таццяна Даргель, тэхнік-асемянатар КУСП “Браслаўскі”;

механізатар – Андрэй Маісееў – трактарыст-машыніст ААТ “Новая Гвардыя”;

вадзіцель – Уладзімір Рыхтар, вадзіцель аўтамабіля 1 класа пасажырскай службы АТП № 18;

работнік бухгалтарскай ці эканамічнай службы – Ірэна Шакель, намеснік бухгалтара аддзела адукацыі, спорту і турызму;

работнік культуры – Алена Куляшова, дырэктар Далёкаўскага СДК;

медыцынскі работнік – Лілія Старадубцава, загадчык раённай паліклінікі;

педагагічны работнік – Аліцыя Прахарэнка, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Дрысвяцкай СШ;

сацыяльны работнік – Жанна Насыр, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;

будаўнік – Валерый Шалыга, каменшчык 3-га разраду ПМК-42;

работнік лясной гаспадаркі – Алена Бульская, ляснічы Казянскага лясніцтва нацпарка;

работнік сферы абслугоўвання насельніцтва – Марыя Чанчына, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг аддзялення №205/51 агр.Опса ЦБП №205 Беларусбанка;

работнік прамысловасці – Лілія Шульга, начальнік вытворчай лабараторыі філіяла “Браслаўрыба”;

малады спецыяліст – Міхаіл Ермалаеў, галоўны інжынер ААТ “Новая Гвардыя”;

работнік праваахоўных і адміністрацыйных органаў – Аляксандр Зыкаў, начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асоб РАУС.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.