Надзвычайная сітуацыя

Человек и закон

IMG_8628 (Small)Надзвычайная сітуацыя здарылася 26 лютага ў вёсцы Краснагорка. Сярод белага дня ўспыхнуў гасцявы дом прадпрымальніка з Мінска. Пакуль рэдакцыя не мае афіцыйных вывадаў прычыны ўзгарання. Але па папярэдніх меркаваннях гэта не падпал. Хутчэй за ўсё катэдж запылаў ад перагрэву дымаходнай трубы. Пабудова, аздобленая сінтэтычнымі матэрыяламі разгаралася ўсё больш і больш.
Трэба сказаць, што ўрэшце наша служба МНС сцягнула ўсе сілы для барацьбы з агнём і не дала яму перакінуцца на бліжэйшыя пабудовы. Залогам таму было яшчэ і тое, што насупраць пажарышча знаходзіцца возера Снуды, адкуль бесперапынна ў брандсбойты пажарнікаў падавалася вада. А калі б ім кожны раз даводзілася адлучацца на запраўку, урон быў бы значна большы. Цяпер адпаведныя органы займаюцца высвятленнем прычыны пажару, пра што абяцалі паведаміць рэдакцыі.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.IMG_8638 (Small) IMG_8641 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *