IMG_9896 (Medium)

Да здароўя – з ракеткай

Актуальное

IMG_9896 (Medium)Маладыя браслаўчане часта скардзяцца на вузкія магчымасці для баўлення ў нас вольнага часу. Адразу ж варта зазначыць, што шэраг аб’яднанняў па інтарэсах і рознага кшталту мерапрыемстваў у раёне не мала. Ці наведвае іх моладзь – зусім іншая справа. Зараз жа размова пойдзе пра яшчэ адзін спосаб скаратаць вольны час з карысцю для сябе.
З верасня мінулага года ў Браславе працуе спартыўная секцыя па вялікім тэнісе. Адкрыта яна пры РФСК “Дрывяціч” і накіравана ў першую чаргу на развіццё патэнцыялу школьнікаў. Адносна новы для нас від спорту карыстаецца неблагой папулярнасцю, праўда, стрымліваючым фактарам з’яўляецца высокі кошт інвентару.
Тым не менш група набралася і рэгулярна займаецца. Дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з першай і другой гарадскіх школ асвойваюць азы гульні пад кіраўніцтвам інструктара-метадыста спартклуба Крысціны Калодка. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень на базе спартыўнай залы школы №2.
Прайшлі ўжо і першыя спаборніцтвы паміж наведвальнікамі секцыі. Усе тры першыя месцы занялі дзяўчынкі: трэцяе – Юлія Жук, другое – Эльвіра Дзямідка, а пераможніцай стала Настасся Яроцкая.
Дарэчы, ва ўсім свеце папулярнасць тэнісу хутка расце. Самая ж актыўная ў гэтым плане краіна – ЗША, дзе з ракеткай сябруюць амаль 19 мільёнаў чалавек. Хочацца спадзявацца, што і браслаўчане годна ацэняць выдатную ініцыятыву.
Між тым, тэніс – адзін з тых відаў спорту, які трэніруе амаль усе групы мышцаў. Дадайце сюды добрую аэробную нагрузку, трэніроўку вынослівасці, хуткасці, спрыту, каардынацыі, увагі і рэакцыі. Да таго ж гульня добра падымае настрой і дае зарад бадзёрасці.

Вячаслаў Каладынскі.IMG_9908 (Medium) IMG_9916 (Medium)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.