Каб атрымаць бюлетэнь

Главное

gerbflag1Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні, якое адбылося 19 лютага, ўстанавіла пералік дакументаў, якія дазволяць атрымаць бюлетэнь для галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, паведамляе БЕЛТА.
Акрамя пашпарта, да такіх дакументаў адносяцца вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, пенсіённае пасведчанне пры наяўнасці ў ім фатаграфіі, службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет. У выпадку, калі пашпарт быў страчаны, камісіі можна будзе падаць адпаведную даведку з органаў унутраных спраў.
Згодна з заканадаўствам, у мясцовых выбарах у Беларусі могуць удзельнічаць таксама грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне. Гэтай катэгорыі выбаршчыкаў бюлетэнь будзе выдавацца на падставе віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.