Рэгістрацыя прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат

Главное

gerbflag1Згодна з Каляндарным планам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання 10 лютага завяршылася падача ў адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя выбарчыя камісіі дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Раённай выбарчай камісіяй, паведаміла яе старшыня Алена Палягошка, было зарэгістравана 28 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Браслаўскага райсавета, 8 кандыдатаў вылучаны працоўнымі калектывамі. У выніку да 10 лютага ў раённую выбарачную камісію паступілі дакументы на рэгістрацыю ад 36 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, 103 дакументы паступілі на рэгістрацыю кандыдатаў у сельскія Саветы дэпутатаў.
У акруговую выбарчую камісію па Браслаўскай выбарчай акрузе № 2 пададзены дакументы на рэгістрацыю ад аднаго прэтэндэнта на дэпутацкі мандат у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў — Віктара Славецкага, генеральнага дырэктара канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», які вылучаны шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў па акрузе № 2, падтрымалі яго на сваім сходзе і працаўнікі ААТ «Бярозавы край». Пра гэта паведаміла старшыня акруговай камісіі Іна Мініна.
Зараз члены адпаведных камісій праводзяць праверку на адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў патрабаванням Выбарчага кодэкса — правяраюць дакладнасць указаных звестак у дэкларацыях аб даходах, у сабраных падпісных лістах, у пратаколах сходаў працоўных калектываў.
Пасля праверкі пададзеных дакументаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгіструюць (апошні дзень рэгістрацыі 20 лютага) і выдадуць ім пасведчанні. Толькі з дня іх рэгістрацыі дазволена пачынаць перадвыбарную агітацыю.

Казімір Пятушка.