Перакуліўся аўтобус

Главное

-uEHhpLnIkoСерада, 12 лютага, для некаторых браслаўчан стала незвычайным будным днём, а ўсё таму, што па дарозе на працу 27 жыхароў горада трапілі ў дарожна-транспартнае здарэнне.
Раніцай вадзіцель аўтобуса СВК “Маяк Браслаўскі”, які кожны будны дзень забірае ў горадзе работнікаў гаспадаркі, як заўсёды, адправіўся ў рэйс. Калі ўсе пасажыры ўжо былі ў аўтобусе, ён накіраваўся ў бок сельгасгаспадаркі. Не даязджаючы да аўтазапраўкі, вадзіцель няправільна выбраў хуткасць, не улічыў стан дарожнага пакрыцця, дапусціў занос транспартнага сродку, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ адна пасажырка атрымала ўдар пазваночніка груднога аддзела, на месцы аварыі яе абследавалі ўрачы ЦРБ і даставілі дадому. Астатнія, на шчасце, не пацярпелі. Аўтобус атрымаў механічныя пашкоджанні.
Да адказнасці ў ДТЗ прыцягнуты начальнік ЛДД ДЭУ-34 за не пачышчаную і не пасыпаную своечасова дарогу.

Юрый Лаўрыновіч, старшы інспектар ДПС АДАІ.
Фота Аляксандра Азевіча.