Настойлівы каўказец

Государственная пограничная политика

imagesНелегалы ў адзіночку ці групамі рознымі спосабамі спрабуюць трапіць у краіны Еўрасаюза. Нядаўна полацкія пагранічнікі ў чарговы раз затрымалі найстойлівага выхадца з Каўказа на подступах да дзяржаўнай мяжы.
Малады чалавек меў пры сабе толькі ўнутраны пашпарт. Калі пагранічнікі яго затрымалі, прызнаўся, што спрабаваў парушыць мяжу для таго, каб знайсці лепшыя ўмовы для жыцця ў краінах Еўропы.
Пазней стала вядома, што ўраджэнец Грузіі некалькімі гадзінамі раней спрабаваў выехаць з Беларусі праз пункт пропуску. Аднак латвійскі бок не ўпусціў яго ў сваю краіну. На гэтым настойлівы малады чалавек не спыніўся і вырашыў, што калі яго не пускаюць легальна, пойдзе ў абыход закона. Аднак і такая спроба не ўдалася. У 400 метрах ад мяжы яго затрымалі вайскоўцы ў зялёных фуражках.
Парушальніку дзяржаўнай мяжы давядзецца заплаціць штраф да 50 базавых велічынь, а потым ён будзе дэпартыраваны.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.