У камісіі — актывістаў

Главное

gerbflag1На мінулым тыдні адбыўся нечарговы пленум райкама прафсаюза работнікаў АПК, на якім актыў вылучаў прадстаўнікоў ад сваёй арганізацыі ў члены ўчастковых выбарчых камісій. Як падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі Мікалай Вялічка напярэдадні пленума праведзена вялікая работа па ўзгадненні кандыдатур на месцах. Яна вялася прынцыпова, бо стаяла задача вылучыць у выбарчыя камісіі найбольш актыўных членаў прафсаюза, адказных і добрасумленных. У выніку ў спіс трапілі 24 чалавекі. Сярод іх жывёлаводы, механізатары, бухгалтарскія работнікі.
Пасля абмеркавання кожнай кандыдатуры паасобку ўдзельнікі пленума прагаласавалі за вылучэнне ўсіх без выключэння.
Затым прафсаюзны актыў заслухаў інфармацыю М. Вялічкі пра падрыхтоўку да справаздачна-выбарных сходаў, унясення змяненняў і дапаўненняў у калектыўныя дагаворы.

Аляксандр Азевіч.