Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы

Актуальное

gerbflag1У адпаведнасці з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання 16 студзеня закончыўся адзін з этапаў вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, у прыватнасці, падача ў адпаведную выбарчую камісію заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы асобы, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты,а таксама спісу яе членаў.
На пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі па Браслаўскай выбарчай акрузе №2, якое адбылося 15 студзеня, была разгледжана адзіная заява, што паступіла ў камісію па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў. Па выніках яе пасяджэння зарэгістравана ініцыятыўная група ў колькасці 10 чалавек па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты абсавета Славецкага Віктара Браніслававіча, генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб’яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты»». Ім выдадзены адпаведныя пасведчанні і падпісаныя лісты для збору подпісаў выбаршчыкаў.
Браслаўская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета на сваіх пасяджэннях 14 і 17 студзеня таксама разгледзела 28 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Паколькі пададзеныя для рэгістрацыі дакументы аформлены ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, не было адхілена ні адной заявы. Членам усіх 25 ініцыятыўных груп таксама выдадзены пасвядчанні і падпісныя лісты.
Такім чынам, зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы з поўным правам могуць збіраць подпісы выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты як райсавета, так і аблсавета.
А асобы, што яшчэ маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў, могуць скарыстаць магчымасць вылучэння праз працоўныя калектывы і палітычныя партыі па 10 лютага ўключна.
Нагадаем, што ставіць у падпісных лістах подпісы ў падтрымку асобы, мяркуемай для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты маюць права грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і валодаюць выбарчым правам, а таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна жывуць у Беларусі.
Выбаршчык можа паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, прапануемых для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты па адпаведнай выбарчай акрузе, але толькі 1 раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.

Казімір Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *