MG_9406-Medium

Загартоўка для душы і цела

Общество

_MG_9406 (Medium)У нядзелю, 19 студзеня, праваслаўныя вернікі адсвяткавалі Вадохрышча, у памяць пра хрышчэнне Іаанам Папярэднікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Іардан. Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях: Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Духа Святога, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.
Традыцыйна Вадохрышча – дзень водных працэдур. Сёлета лёд хоць і стаў літаральна за тры дні да свята, істотна на правядзенне рытуалу гэта не паўплывала. Хрышчэнскі мароз пад дваццаць градусаў і цудоўнае зімовае надвор’е стварылі неабходны антураж для акунання. І браслаўчане актыўна прыходзілі да палонкі, што была зроблена на Дрывятах ля выратавальнай станцыі. Вядома, большая частка наведвальнікаў мерапрыемства былі проста гледачамі. Аднак і непасрэдных яго ўдзельнікаў аказалася нямала. Мужчыны і жанчыны, старыя і малыя – усяго 66 чалавек паўдзельнічалі ў святым абрадзе. Добрая загартоўка, што для душы, што для цела.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.