test3_7

У пошуках прызвання

Актуальное

test3_7Вызначыцца з будучай спецыяльнасцю сучаснаму пакаленню дастаткова складана. Сярод многіх прафесій, якія можна атрымаць у навучальных установах, трэба выбраць тую адзіную, якая б прыносіла радасць і задавальненне, стала прызваннем на ўсё жыццё і дазволіла заставацца запатрабаваным спецыялістам.
Пра гэта і многае іншае, што датычацца выбару прафесіі і навучальнай установы, можна даведацца падчас адзінага тыдня прафарыентацыі “Выберы будучыню сёння”, які з 27 снежня па 2 лютага праводзіцца ва ўсіх установах адукацыі раёна.
Тыдзень прафарыентацый праводзіцца ў нашым раёне не першы раз і выклікае зацікаўленасць у дзяцей. Вось і на працягу гэтых шасці дзён хлопчыкаў і дзяўчынак чакае шмат цікавых мерапрыемстваў. Кожная ўстанова адукацыі працуе па сваім плане. Для дзяцей пройдуць тэматычныя класныя часы, віктарыны, гадзіны зносін, прафарыентацыйныя гульні, дыскусіі, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій. Так, сярод шматлікіх мерапрыемстваў у Ахрэмаўскай школе дзяцей паклікаюць на віртуальную экскурсію на навучальных установах Віцебскай вобласці, правядуць індывідуальныя гутаркі з вучнямі 9 і 11 класаў і іх бацькамі на тэму “Мой далейшы жыццёвы шлях”. Вучні СШ №1 адправяцца на экскурсію па навучальных установах г. Полацка. А ўчора адбылася on-lain канферэнцыя паміж вучнямі 9-10 класаў гімназіі і Відзаўскай СШ “Як выбраць прафесію і не памыліцца?”. На днях таксама пройдзе сустрэча старшакласнікаў школ раёна з прадстаўнікамі БНТУ. Амаль ва ўсіх школах пройдуць вечары сустрэчы з выпускнікамі. А для педагогаў, якія курыруюць пытанні прафарыентацыі ў сваіх навучальных установах, адбудзецца вэбінар спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтра прафесійнай арыентацыі моладзі.

Таццяна Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.