Традыцыйная калядная сустрэча

Актуальное

IMG_3090 (Medium)Днямі ў польскім доме адбылася традыцыйная студзеньская сустрэча актыву раённай арганізацыі Саюза палякаў на Беларусі, каб разам адсвяткаваць Каляды, падвесці вынікі работы за мінуўшы год і спланаваць работу на бягучы. Перш наперш старшыня праўлення Тэрэза Шакель павіншавала прысутных са святамі, пазнаёміла таксама з віншаваннямі, якія даслалі ў Браслаў іх сябры з Польшчы. Потым пачалася афіцыйная частка, у час якой удзельнікі сустрэчы ўспомнілі тых, хто стаяў у вытокаў стварэння раённай арганізацыі, актыўна вёў і вядзе культурна-асветніцкую дзейнасць, прапагандуе ў асяроддзі палякаў Браслаўшчыну польскую мову і культуру, арганізуе зносіны з выхадцамі з нашага краю, якія цяпер жывуць у Польшчы.
У ходзе абмеркавання вынікаў дзейнасці арганізацыі прагучалі прапановы па актывізацыі яе работы.

На здымку: фота на памяць аб сустрэчы.

Тэкст і фота Тамары Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *