Топ імёнаў Браслаўшчыны

Актуальное

316332_originalЗа мінулы год, па звестках аддзела ЗАГС, на Браслаўшчыне нарадзіліся 272 дзіця, сярод іх 141 дзяўчынка і 131 хлопчык, зарэгістравана 586 смярцей, 226 шлюбаў, 55 устанаўленняў бацькоўства, 10 змен прозвішчаў.
Самымі распаўсюджанымі імёнамі, якія бацькі давалі ў 2013 годзе сваім дзецям, былі Арцём (названа 9 хлопчыкаў), Глеб і Дзмітрый (па 8), Мікіта (7), Аляксандр, Уладзіслаў і Кірыл (па 6); Настасся, Вікторыя і Ксенія (названа па 10 дзяўчынак), Аляксандра (9), Паліна (7), Кацярына і Маргарыта (6).
Давалі імёны, якія сустракаюцца рэдка: Акім, Арцемій, Архіп, Каміль; Аміна, Анабэла, Ясенія, Жасміна, Лаўра-Ядвіга.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *