Свята моды і крэатыўнасці

Актуальное

IMG_3189 (Medium)Конкурс авангарднай моды ўпершыню прайшоў у нашай Іказненскай базавай школе. І, трэба адзначыць, такі эксперымент зацікавіў не толькі маленькіх удзельнікаў, але і гледачоў. Рыхтавацца пачалі загадзя. З кожнага класа абралі адну дзяўчынку, якая б магла з годнасцю абараніць гонар класа. А потым пачалася праца па падрыхтоўцы касцюма, творчым прадстаўленні вобраза. А так як наша школа невялікая, то ўдзельніцамі сталі толькі 3 дзяўчынкі.
І вось настаў той час, калі ўсё было гатова. Удзельніцы Кацярына Крукава (5 кл.), Алёна Цяцера (6 кл.) і Лізавета Жойдзь (9 кл.) прадсталі перад гледачамі ў прыгожых сукенках, зробленых сваімі рукамі з поліэтыленавых мяшкоў, штучнага матэрыялу, дэкаратыўнай сеткі для кветак. Наперадзе іх чакала творчае прадстаўленне, конкурсы на ўменне самім ствараць новыя вобразы. А пакуль члены журы падводзілі вынікі гэтых іспытаў, для гледачоў былі падрыхтаваны музычныя паўзы ў выкананні Аліны Станкевіч і Настассі Гарбачэўскай. Акрамя таго, гасцям і гледачам не было калі сумаваць, бо для іх была таксама праведзена цікавая гульня. Удалым момантам конкурсу можна лічыць і жартоўны паказ мадэляў. Касцюмы, зробленыя не толькі з газет, часопісаў, але і з камп’ютарных дыскаў, школьнікі рыхтавалі самастойна.
І вось настаў момант падвядзення вынікаў. Пераможцай журы вызначыла Кацярыну Крукаву. Усе ўдзельніцы атрымалі граматы і салодкія падарункі, а гдедачы добры настрой.

Людміла Стальмачонак, намеснік дырэктара.
Марына Станкевіч, адказная за работу з дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі Іказненскай базавай школыIMG_3194 (Medium)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *