Спачатку трэба заплаціць

Актуальное

avtoposhlinyЗ 1 студзеня 2014 года ўведзены новы аб’ект абкладання дзяржаўнай пошлінай – выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (артыкул 249 Падатковага кодэкса).

Стаўкі дзяржпошліны ўстаноўлены ў наступным памеры:

Выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху арганізацыям за:

легкавы аўтамабіль:

—  які мае дазволеную максімальную масу не больш за 1 тону – 5 базавых велічынь;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 1 тону, але не больш за 2 тоны – 7 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны – 9 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 3 тоны – 12 БВ.

Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу не больш 0,75 тоны – 3 БВ.

Грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач, седлавы цягач:

—  які мае дазволеную максімальную масу не больш за 3,5 тоны – 15 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 3,5 тоны, але не больш за 12 тон – 20 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 12 тон – 25 БВ.

Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу больш за 0,75 тоны – 10 БВ.

Аўтобус – 15 БВ.

Матацыкл – 1 БВ.

Выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху фізічным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам за:

легкавы аўтамабіль:

—  які мае дазволеную максімальную масу не больш за 1,5 тоны – 3 базавыя велічыні;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 1,5 тоны, але не больш за 2 тоны – 5 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны – 7 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 3 тоны – 10 БВ.

Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу не больш 0,75 тоны – 1 БВ.

Грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач, седлавы цягач:

—  які мае дазволеную максімальную масу не больш за 3,5 тоны – 15 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 3,5 тоны, але не больш за 12 тон – 20 БВ;

—  які мае дазволеную максімальную масу больш за 12 тон – 25 БВ.

Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу больш за 0,75 тоны – 10 БВ.

Аўтобус – 15 БВ.

Матацыкл – 1 БВ.

Да індывідуальных прадпрымальнікаў стаўкі дзяржаўнай пошліны прымяняюцца ў памерах, устаноўленых для фізічных асоб.

Дзяржпошліна плаціцца па стаўцы, павялічанай на каэфіцыент 2, у адносінах да транспартных сродкаў, праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду па якіх прадугледжана адзін раз у два гады. У іншых выпадках дзяржаўная пошліна плаціцца ў адзінакратным памеры.

Дзяржаўная пошліна павінна быць аплачана фізічнай асобай ці арганізацыяй пры кожным звяртанні за дазволам на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху да яго выдачы. Пры гэтым дакумены на аплату дзяржпошліны павінны афармляцца на кожны транспартны сродак асобна.

Ільготы па дзяржаўнай пошліне прадугледжаны ў адносінах:

  1. арганізацый і фізічных асоб – у адносінах да транспартных сродкаў, прызначаных для перамяшчэння інвалідаў.

Да ўказаных транспартных сродкаў для прымянення льгот па дзяржпошліне адносяцца механічныя транспартныя сродкі, якія абсталяваны ручным кіраваннем і маюць адпаведны запіс у пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічным пашпарце).

2. арганізацый – у адносінах да транспартных сродкаў:

2.1. якія выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку хуткай медыцынскай дапамогі.

2.2. транспартныя сродкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, прызначаных для рэалізацыі мер па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

2.3. транспартныя сродкі Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў.

2.4. транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для аказання паслуг па перавозцы пасажыраў транспартам агульнага карыстання (акрамя аўтамабіляў-таксі і маршрутных таксі).

Плата дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху здзяйсняецца ў даход рэспубліканскага бюджэту. Прызначэнне плацяжу:

03005 – дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з арганізацый;

03006 – дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з фізічных асоб.

Па пытаннях платы, а таксама вяртання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным звяртацца ў падатковы орган па тэлефонах: 63089, 62100.

Ала Бабуль,

намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Браслаўскім раёне.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *