Дзікі — патэнцыяльная пагроза

Актуальное

kabanНа апошняй у мінулым годзе сесіі раённага Савета дэпутатаў дэпутат райсавета па Слабодскай выбарчай акрузе №18 Станіслаў Кяпсня агучыў дэпутацкі запыт генеральнаму дырэктару ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»» Віталю Дрожжы, у якім ён пытаў наступнае:
«У Віцебскай вобласці працягвае распаўсюджвацца вірус афрыканскай чумы і ўзнікла пагроза таго, што ён трапіць на тэрыторыю Браслаўскага раёна. Якія меры прымаюцца і што плануе зрабіць у далейшым нацыянальны парк па выгнанні дзікоў, як асноўных разносчыкаў хваробы, ад населенных пунктаў за межы пяцікіламетровай зоны, каб не дапусціць вірус у прыватны сектар».
Сваім рашэннем райсавет абавязаў дырэктара НП «Браслаўскія азёры» В. Дрожжу, акрамя афіцыйнага адказу дэпутату, накіраваць пісьмовую копію для публікацыі ў раённую газету «Браслаўская звязда».
На днях мы яе атрымалі і друкуем без скарачэнняў у перакладзе на беларускую мову:
«Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» паведамляе, што ў перыяд з 1 мая 2013 года па 20 студзеня 2014 года ўстановай здабыты 2021 дзік і прынята 3660 паляўнічых для іх адстрэлу. З мэтай выключэння пагрозы пранікнення дзікоў на тэрыторыю Браслаўскага раёна ў перыяд з 1 ліпеня 2013 г. па 20 студзеня 2014 г. нацпаркам здабыта 1716 асобін.
Для выцяснення дзікоў за межы населенных пунктаў 5-цікіламетровай зоны з мэтай папярэджання пранікнення віруса афрыканскай чумы ў прыватны сектар нацпаркам павялічана колькасць паляванняў.
Варта адзначыць, што ў цэлым па Віцебскай вобласці ў ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»» працэнт здабычы дзікоў самы высокі.
Нацпаркам і ў далейшым будзе прадоўжана работа па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання АЧ свіней, таму зніжэннне тэмпаў здабычы не плануецца.»

Да друку падрыхтаваў Аляксандр Азевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *