Дзеля дзіцячай усмешкі

Актуальное

IMG_9185 (Medium)Завяршылася дабрачынная акцыя райкама БРСМ “Цуды на каляды”. Валанцёры грамадскай арганізацыі з ліку навучэнцаў гімназіі збіралі сродкі на набыццё падарункаў дзецям, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Акрамя шматлікіх браслаўчан і гасцей горада, якія паўдзельнічалі ў акцыі, неабыякавасць праявілі і калектывы некаторых службаў і арганізацый раёна. Як паведаміла першы сакратар райкама Марыя Сяліцкая, сярод іх РАНС, пагранічная служба, унітарнае прадпрыемства “Віталіч-гандль”, ААТ “ТБЗ Браслаўскі”, рэдакцыя газеты. Нехта дапамагаў фінансава, іншыя ахвяравалі канцылярскія прылады і саладосці. За актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі і значны ўклад у такую неабходную справу раённы камітэт БРСМ выказвае падзяку ўсім яе ўдзельнікам.
Крыху раней мы ўжо пісалі пра прамежкавыя вынікі акцыі, якія тычыліся віншавання малых у дзіцячым аддзяленні ЦРБ. Цяпер жа, так супала, дзеці атрымалі падарункі напярэдадні старога Новага года. Сфарміраваныя з улікам полу і ўзросту, пакеты ўтрымлівалі рэчы першай неабходнасці, канцтавары і саладосці. У перадсвяточны дзень яны знайшлі сваіх уладальнікаў і сталі яшчэ адной падставай для дзіцячых усмешак.

Вячаслаў Каладынскі.IMG_9184 (Medium) IMG_9186 (Medium)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *