IMG_3827 (Medium)

Будаўніцтва распачата

Актуальное

IMG_3827 (Medium)Будаўніцтва жылля з’яўляецца адным з найважнейшых накірункаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. І на Браслаўшчыне ён рэалізуецца даволі няблага. У 2012 годзе ў эксплуатацыю было ўведзена 16415м2 жылых плошчаў – адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці. У мінулым жа годзе такіх лічбаў дасягнуць не ўдалося па аб’ектыўных прычынах: значна і не ў лепшы бок змяніліся ўмовы выдачы профільных крэдытаў грамадзянам.
Аднак, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, справа рушыць наперад. Галоўны прыклад: па вуліцы Кастрычніка паміж дамамі ЖБК №5 і №9 пачаліся работы па ўзвядзенні жылога дома жыллёва-будаўнічага кааператыва №10. Да канца бягучага года тут павінен з’явіцца пяціпавярховы цагляны будынак на 58 кватэр.
Генеральным падрадчыкам будаўніцтва з’яўляецца ДКУБП “Шаркаўшчынская ПМК-68”. На будпляцоўцы ўжо з’явіліся першыя аб’екты: абсталяваны бытавы гарадок, пастаўлена агароджа. Зараз будаўнікі займаюцца землянымі работамі – выраўноўваюць паверхню і рыхтуюць яе для закладкі фундаментных блокаў.
Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, на 2014 год запланавана таксама ўзвядзенне 60-кватэрнага панэльнага дома з долевым удзелам. Яго пабудуюць побач з ЖБК-10 наваполацкія спецыялісты.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.