Браслаўчане неабыякавыя да актыўнага адпачынку

Актуальное

IMG_3903 (Small)І зіма з марозным надвор’ем, відаць, не перашкода для баўлення часу на свежым паветры. Як паведамілі ў ДЮСШ, за апошнія выхадныя больш за 150 чалавек узялі напракат канькі. Асноўная маса аматараў лядовага катання, вядома, школьнікі, аднак часта прыходзяць і цэлымі сем’ямі.
Між тым катаюцца прыхільнікі канькоў не толькі на гарадскім катку. Многія ідуць на азёры, дзе з-за адсутнасці снегу і абмежавання па плошчы можна добра развярнуцца. Самыя ж маленькія аддаюць перавагу сажалцы, што ля першай школы (на здымку). Стромкія берагі не хужэй за драўляную агароджу, а дарослыя, пад прыглядам якіх дзеці прылучаюцца да здаровага ладу жыцця, могуць прысесці на шматлікія лавачкі.

Фота Вячаслава Каладынскага.IMG_3916 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *