IMG_7944 (Small)

Алене Радзіеўскай, повару ясляў-сада № 2 удаецца задаволіць густ самых патрабавальных капрызуляў

Актуальное

IMG_7944 (Small)Усім добра вядома, што накарміць малых дзяцей — справа нялёгкая і клапатлівая. Тое ім не так, гэта нясмачна, а іншае яны наогул і ў рот ня бяруць. А вось Алене Радзіеўскай (на здымку), повару ІІІ разраду ясляў-сада № 2, удаецца задаволіць густ самых патрабавальных капрызуляў.
Пасля заканчэння Даўгаўпілскага вучылішча Алена Іванаўна прыйшла працаваць у гэту дашкольную ўстанову і ўжо 24 гады не здраджвае абранай прафесіі.
Вядома, што прафесія повара не з лёгкіх: трэба рана ўстаць, цэлы дзень завіхацца каля пліты, строга прытрымлівацца тэхналагічных і санітарных нормаў, ды і зарплата жадае быць лепшай.
Тым не менш жанчына якасна спраўляецца са сваімі абавязкамі, стравы яе заўсёды смачныя, бо прыгатаваны яны з душой і любоўю, а на кухні — чысціня і парадак.
Добразычлівая, ветлівая Алена Радзіеўская карыстаецца павагай і ў адміністрацыі ўстановы, і ў калектыве.

Фота Алены Пятушкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.