Акажам дапамогу

Актуальное

1391002582_160_98Адна з залаў экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея прысвечана Браслаўшчыне ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Часта наведвальнікі цікавяцца лёсам многіх экспанатаў, пытаюцца, дзе цяпер знаходзіцца ўсім вядомы кулямёт «Максім», ракетніца, пісталеты фірмы «Егер» , пісталет-кулямёт Шпагіна і іншы ваенны рыштунак. На жаль, зараз мы не маем магчымасці паказаць наведвальнікам гэтыя каштоўныя экспанаты па прычыне неадпаведнасці залы тэхнічным характарыстыкам.
Сёлета ўся Беларусь будзе святкаваць вялікую дату – 70-ую гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў . У сувязі з гэтай датай музей хацеў бы правесці ўрачыстае адкрыццё залы Вялікай Айчыннай вайны з дэманстрацыяй ваенных экспанатаў.
Просім адгукнуцца спонсараў для набыцця і ўстаноўкі металічных дзвярэй і дзвярных рашотак. Будзем ўдзячныя за актыўны ўдзел у захаванні гісторыі нашага краю. Звяртайцеся па тэлефонах: 8-02153 — 65191,8-02153 — 65062.

Надзея Дударонак,
дырэктар браслаўскага музейнага аб’яднання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *