Мужнасць і адвага – іх рысы характару

Новости

IMG_9319 (Medium)Той, хто выбірае для сябе прафесію выратавальніка, абдумана рызыкуе сваім жыццём дзеля нашага спакою. Калі мы трапляем у бяду, на дапамогу прыходзяць менавіта яны, супрацоўнікі МНС. Таму і гаварыць пра гэтых мужных людзей прынята з павагай і ўдзячнасцю.
А 19 студзеня служба МНС адзначыла 15-гадовы юбілей. Святочнае мерапрыемства з нагоды гэтай даты прайшло і ў Браславе. Напярэдадні прафесійнага свята ў адрас работнікаў Браслаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях гучалі віншаванні і словы ўдзячнасці за мужнасць і адвагу, у гэты дзень яны атрымалі вялікую порцыю шчырых пажаданняў і заслужаных узнагарод.
Кожны работнік РАНС уносіць свой значны ўклад у справу ратавання і папярэджвання здарэнняў, стараецца выдатна выконваць свае службовыя абавязкі, праяўляць мужнасць і адказнасць пры выкананні службовых задач. Многія і ў гэты святочны дзень засталіся на сваіх баявых пастах.
Першай павіншавала выратавальнікаў са святам намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка. Іна Феакцістаўна зазначыла, што самаадданасць, мужнасць і адвага — вызначальныя рысы характару браслаўскіх выратавальнікаў. Яна выказала словы ўдзячнасці гэтым мужным людзям, пажадала моцнага здароўя, спакойных дзяжурстваў і ўручыла лепшым супрацоўнікам службы ўзнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама быў адзначаны старшы інспектар ІНіП РАНС Яўген Высоцкі, а падзячным лістом за шматгадовую працу начальнік паста Аляксей Бузо.
Выконваючы абавязкі начальніка РАНС Уладзімір Апячонак коратка падвёў вынікі работы за мінулы год, адзначыў пры гэтым, што разам з тэхнічным забеспячэннем вялікае значэнне мае чалавечы фактар. Уладзімір Алёйзавіч падзякаваў сваім супрацоўнікам за службу і пажадаў дабрабыту ў сем’ях і кахання. А тое, што браслаўскія выратавальнікі свае абавязкі выконваюць сумленна, ён пацвердзіў уручэннем узнагарод. Нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “выдатнік” быў адзначаны камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Міхаіл Лабуць, Ганаровай граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС – дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання РАНС Расціслаў Стэльмачонак, граматай гэтай жа ўстановы – вадзіцель ПАВЧ №1 Сяргей Максімовіч. Чарговае датэрміновае спецыяльнае званне “прапаршчык унутранай службы” атрымаў камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Віталь Вайткевіч.
Віншаванні ад раённай пярвічкі беларускага ГА “Выратавальнік” выказаў ветэран службы МНС, за плячамі якога 27-гадовы стаж, Уладзімір Мачуль. Ён звярнуўся да гісторыі аддзела і ўзгадаў былых супрацоўнікаў, якія зараз на заслужаным адпачынку. Гэты мужны чалавек і сам сапраўдны прыклад выдатнага нясення службы. Маладому пакаленню супрацоўнікаў РАНС сапраўды ёсць з каго браць прыклад.
Увогуле падажанні і словы ўдзячнасці гучалі яшчэ доўга. А салісты і калектывы раёна падарылі віноўнікам урачыстасці свае самыя лепшыя канцэртныя нумары. Такі насычаны пазітыщнасцю падарунак да свята кожнаму прыйшоўся па душы.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.IMG_9322 (Medium)