Дзівосы на Каляды

Главное

IMG_1945 (Medium)У рамках акцыі “Дзівосы на Каляды”, аб’яўленай у Опсаўскай школе, былі праведзены мерапрыемствы, якія сапраўды прыемна парадавалі і здзівілі не толькі жыхароў аграгарадка, а і навакольных вёсак.
Педагог-арганізатар школы Таццянай Сцефановіч і піянеры 5 — 7 класаў падрыхтавалі і паставілі спектакль “Анёл Каляд” у касцёле аграгарадка Опса. Пастаноўка юных артыстаў вельмі спадабалася гледачам, а на вачах сталых людзей нават з’яўляліся слёзы, яны быццам бы акунуліся ў святло свайго маленства.
Сапраўдным дзівам былі і падарункі, якія атрымалі мнагадзетныя і малазабяспечаныя сем’і Вялічка, Гулькевічаў, Мяльянцавых, Кезікаў, Жуцяйкіных і інш. Дзядуля Мароз шчыра павіншаваў дзетак і іх бацькоў са святам Нараджэння Хрыста. І хоць падарункі былі не вельмі каштоўнымі, але ў кожнай хаце, у кожнай сям’і панавала радасць сапраўднага свята.

Аляксандра Крупко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.