«Уловісты «год

Главное

images (1)Даволі напружаным выдаўся мінулы год для супрацоўнікаў нашай інспекцыі. За 12 месяцаў мы правялі 153 палявыя кантрольныя мерапрыемствы, падчас якіх выявілі 177 выпадкаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства.
У іх ліку 76 парушэнняў у сферы рыбалоўства, 18 – палявання, 35 – лесакарыстання і 48 іншых. У парушальнікаў канфіскавана 2860 м сетак, 219 іншых прылад незаконнай лоўлі рыбы, 18 адзінак агнястрэльнай зброі, 72,9 кг рыбы і 518 кг дзічыны. Выяўлена 728,3 куб.м незаконна нарыхтаванай драўніны.
Акрамя гэтага, выдадзена 51 прадпісанне на ўхіленне парушэнняў у галіне аховы аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету.
За 2013 год у органы ўнутраных спраў перададзена 10 матэрыялаў па выяўленых фактах браканьерства. Па іх заведзена 7 крымінальных спраў.

Віталь Буда, нам. начальніка міжраённай інспекцыі АЖ і РС.