Россып юных талентаў

Главное

IMG_2981 (Small)У браслаўскім касцёле падвялі вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў, выцінанак і дробных мастацкіх вырабаў, які аб’яўляў парафіяльны “Карытас” да свята Божага Нараджэння. Удзел у ім бралі каля сарака хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку выхаванцаў цэнтра дзяцей і моладзі, работы якіх журы ацаніла высока, палічыла патрэбным паказаць іх парафіянам і такім чынам даць магчымасць парадавацца россыпу юных талентаў. Так у касцёле з’явілася экспазіцыя пад назвай “Калядны карагод”, якая змяшчала больш за 60 работ, аўтары якіх за старанне і творчасць былі ўзнагароджаны падарункамі.

На здымку: ідзе агляд выставы.
Тэкст і фота Тамары Пашкевіч.