Замест слоікаў — цыгарэты

Государственная пограничная политика

kurenie_0У рэспубліканскі пункі мытнага афармлення «Бегосава-1» Віцебскай мытні 16 снежня прыбыў грузавы аўтамабіль «DAF», які следаваў з грузам «слоікі шкляныя» з Беларусі ў Латвію.
Перад мытным кантролем перавозчыку прапанавалі задэклараваць перавозімыя тавары для асабістага карыстання. Ад чаго ён адмовіўся.
Падчас мытнага агляду грузу была ўстаноўлена фактычная падмена ўказанага для перавозкі тавару, бо большасць яго склалі не шклянкі, а цыгарэты «Фэст» у колькасці 560 000 пачак.
Такім чынам, была здзейснена чарговая спроба вывазу без дэкларавання з тэрыторыі Мытнага саюза тавараў, абмежаваных да перамяшчэння. Тытунёвыя вырабы папярэднім коштам у 2 968 000 000 беларускіх рублёў затрыманы.
Праводзіцца праверка.

Ірына Адаменка, інспектар аддзела ідэалагічнай работы Віцебскай мытні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *