За ёлкай — на елкавы рынак

Актуальное

20081212-113632-582Як і кожны год, у другой палове снежня на тэрыторыі раёна будуць арганізаваны пераднавагоднія продажы елачак. Але штогод знаходзяцца і тыя, хто жадае набыць навагоднюю прыгажуню незаконна і самастойна накіроўваецца за ёй у лес.
Між тым трэба ведаць і памятаць, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам за незаконную высечку дрэў прадугледжваецца штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь (1 БВ-130 тыс. руб.), а для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 20 да 200 БВ, юрыдычных асоб — ад 50 да 300 БВ, парушальнік таксама кампенсуе нанесены ўрон.
Каб папярэдзіць несанкцыянаваныя высечкі елак, спецыялісты райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з супрацоўнікамі дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, нацыянальнага парка будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы.
Каб вам настрой не быў азмрочаны напярэдадні навагодніх свят, рэкамендуем набываць ялінкі толькі ў месцах іх законнага продажу.

Міхаіл Каламыцаў, начальнік РІПР і АНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *