З картак для пайшчыкаў — у дысконтныя

Актуальное

discontБраслаўскае райпа праз «Браслаўскую звязду» ўжо папярэджвала сваіх пайшчыкаў, што ў сувязі з перадачай універсама «Родны кут» на баланс ПЦП «Браслаўскі прадторг» прыпыняецца дзеянне пластыкавых картак для пайшчыкаў. Але гэта зусім не значыць, што яны ўвогуле здымаюцца з абароту.
Зараз ідзе работа па пераводзе іх у дысконтныя. У сувязі са шматлікасцю выдадзеных насельніцтву паевых картак працэс гэты прадоўжыцца на працягу месяца.
Затым пакупнік, маючы тую ж самую пластыкавую картку, зможа набываць тавары са скідкай у трох магазінах сістэмы райпа — у «Бярэжжы», «Родным куце» і «Ветразі».

Алена Германовіч, намеснік старшыні праўлення райпа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *