З канцэртам у дом – інтэрнат

Актуальное

SAMSUNG CAMERA PICTURESАдзінокія састарэлыя людзі, інваліды – гэта тая катэгорыя людзей, якім патрэбны нашы клопат і ўвага. Каб хоць крыху іх падтрымаць, падбадзёрыць у Дзень інвалідаў вакальная група РДК “Браслаўскія весялухі” выехала з канцэртнай праграмай у дом – інтэрнат.
На мерапрыемства прыйшлі ўсе, хто мог хадзіць сам, некаторых работнікі ўстановы прывезлі на калясках. І самі медработнікі, абслугоўваючы персанал не засталіся ў баку ад гэтай падзеі. Усім хацелася паслухаць добрыя песні, жарты, якія, на жаль, тут гучаць рэдка.
У выкананні самадзейных артыстаў гучалі беларускія, украінскія песні, віншаванні і пажаданні. З цеплынёй прымалі жыхары дома – інтэрната выступленне Р. Багародзь, якая чытала гумарыстычныя вершы, байкі, расказвала жартоўныя жыццёвыя гісторыі.
Мы спадзяёмся, што хоць крыху разнастаілі жыццё адзінокіх і састарэлых людзей, падарылі ім мінуты радасці ад сустрэчы.

Зоя Балочка,
удзельніца калектыву
“Браслаўскія весялухі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *