Вынікі працоўнага сяместра

Власть и общество

IMG_8622 (Small)Лета — пара не толькі бесклапотнага адпачынку. Гэта яшчэ і выдатная магчымасць падзарабіць у вольны ад вучобы час у студэнцкіх атрадах.
Цэнтрам сённяшняга студатрадаўскага руху з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які не толькі адрадзіў і захаваў традыцыі, прыўнёс у рух інавацыйныя формы работы, але і паспеў за гэты час забяспечыць работай тысячы маладых людзей.
У студатрады могуць уваходзіць не толькі студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных, іпрафесійна-тэхнічных устаноў, нават школьнікі.
Вельмі прыемна, што 408 навучэнцаў Браслаўшчыны таксама прымалі актыўны ўдзел у студатрадаўскім руху.
На раённым закрыцці працоўнага семестра 2013 года, які адбыўся 3 снежня ў актавай зале гімназіі, прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі раёна, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ і школьнікі акрэслілі вынікі сваёй працы і ўшанавалі лепшых.
А на наступны дзень браслаўская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Інай Лысенка прымала ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў часовай працоўнай занятасці моладзі Віцебшчыны «Працоўны семестр-2013».
У канцэртнай зале «Віцебск» сабраліся прадстаўнікі органаў выканаўчай улады вобласці, Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, дэлегацыі рэгіёнаў, прадстаўнікі навучальных устаноў, працуючая моладзь, ветэраны студатрадаўскага руху, творчыя калектывы.
Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне арганізатараў часовай занятасці моладзі, наймальнікаў, байцоў і камандзіраў студатрадаў Віцебскай вобласці. Сярод пераможцаў аказаліся і браслаўчане — ім пакарыліся тры намінацыі.
Браслаўскі райвыканкам увайшоў у лік лепшых раённых штабоў па каардынацыі дзейнасці студатрадаў, за што адзначаны Ганаровай граматай і каштоўным прызам. У намінацыі «Лепшы наймальнік студэнцкіх атрадаў» адзначана ААТ «Агравідзы».
Падзяку за ўдзел у абласным конкурсе «Моладзь за чысціню гарадоў і сёл» у намінацыі «Лепшая ландшафтная кампазіцыя» дамоў прывезлі навучэнцы гімназіі.
Безумоўна, вынікі добрая, але ў наступным годзе трэба імкнуцца іх памножыць.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *